Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Наша вясна

Я матыльком ляцеў –
к табе на свет.
Тваіх вачэй, душы, і шыры
сэрца.
Як распускаў язмін
духмяны цвет
І гронкі бэзу лашчылі
акенца.
Вясна… Вясна, наш
незабыўны час!..
А шлюба дзень пад лічбаю
“транаццаць”
Рашучым крокам выпадаў
для нас, –
Было ў якім не варта
Памыляцца.
Не памыліліся ні ты ні я…
Даўно сыны назваліся бацькамі;
Пазналі, што такое ёсць сям’я,
І кошт таму, што будавалі самі.
Вясна… Вясна… шмат
радасных гадзін…
Але падкраўся страшны,
змрочны студзень,
Нас разлучыў, застаўся я адзін,
А без цябе вясны ў мяне не будзе.


Верш Наша вясна - Вацлаў Хадасевіч