Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сасна

Сасна ў задуменні,
Сасна, нібы ў сне.
I сонца праменні
Гараць на сасне.
Чаго ж уздыхае
Вяршыня сасны,
Калі пралятае
Тут вецер лясны?
Чаго? Мо сасна
Вельмі рада яму,
Ці можа яна
Успамінае зіму
I вецер зімовы,
Што голле ірваў,
Што холад суровы
На ўсё навяваў.
А можа ёй сніцца
Той вецер другі,
Што гладзіў ігліцы
Крылом ёй тугім,
Што ў часе вясны,
Абудзіўшы прасцяг,
Ён толькі ў сасны
Заціхаў на грудзях.


Верш Сасна - Уладзіслаў Нядзведскі