Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бывае, што й пазбаўлены бліскучасьці

Прысьвячаецца Любе і Міхасю Вераціла

Бывае, што й
пазбаўлены бліскучасьці,
але ж у чыстых колерах,
бы акварэль настрою,
верш
рэшткай прысмакаў
аздабляе нам наш
штодневы побыт


Верш Бывае, што й пазбаўлены бліскучасьці - Уладзімір Луцкер