Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Страціў лес свой зімні чуб

Страціў лес свой зімні чуб,
Ліст растраціў да манеты…
I стаіць адзін адзеты
За акном іржавы дуб.

Дуб-мярзляк, скупеча-дуб
Шмоццем голле сагравае…
Вецер трэпле і матляе
Жоўты зімні дуб.

Вецер вые ў сотні труб,
Снег з дажджом у шкло шпурляе…
Стой са мною аж да мая,
Браце мой, іржавы дуб.


Верш Страціў лес свой зімні чуб - Уладзімір Караткевіч