Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Павешаным 1863 года

Калі ідуць на абардаж,
I поўніць полымя прасцяг
Да верху мачты – экіпаж
Цвікамі прыбівае сцяг.

Даўно здалася – нават сталь, –
І толькі зараз – мы памром
Пад сцягам, што ў прадонні хваль
Знікае разам з караблём.

Ў крыві краіны нашай бель,
Прыходзіць час смяротных сноў,
I нашай волі карабель, –
Няскораны, – ідзе на дно.

I сёння ў вечны наш працяг,
У неба на світанні дня
Уздымуць нас, як волі сцяг,
Якога й Богу нельга зняць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Павешаным 1863 года - Уладзімір Караткевіч