Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мост

МОСТ

З дурноты нехта ці са злосці
Дзве дошкі вылупіу у мосце
І прзвычаіуся народ
Браць рэчку гэтую уброд
А дошкі тыя дзень які
Глядзяць у неба-уверх цвікі
Вось трэці дзень лупцуе дождж
Ніяк у брод яе і штож
Бліжэйшы мост вярсты за тры
Хоць справы з планау усе сатры
За ноччу дзень ідзе пара
Народ са скаргай да пяра
Мауляу адужаць як раку
Бо справы усе на тым баку
Там школа крама сельсавет
Такога урэшт не бачыу свет
Бы хто прыслау падьемны кран
Прывесці мост у належны стан
Няхай памажа нам мінбуд
Няхай заступіцца і суд
…тут чалавек пад сто гадоу
На той бок з кульбаю ішоу
З бядою справіуся дзядок
Узяушы у рукі малаток

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Мост - Уладзімір Гайдук