Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сэрца свету

(Прысвячаецца Т. Дарошка)

Альтанка – у воблаках бэзу.
Дзівосны куток над ракой.
Духмяны вятрыска-гарэза
Суквецці варушыць рукой.

Праменне струменіць скрозь лісце.
На доле дрыжыць светлацень.
Ты помніш, галубка, калісьці
Быў гэтакі ж сонечны дзень?

Ты толькі паслухай, Танюшка,
Пра што шамаціць гэты бэз!..
Вось гэтыя словы на вушка
Шаптаў я калісьці табе.

У нашым адзіным сусвеце
Дрыжыць над вадой гэты кут.
Спытаеш няголасна: “Дзе ты?” –
Адразу пачуеш: “Я тут!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сэрца свету - Уладзімір Чараўхін