Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты прыйдзі да мяне, вясна, прыйдзі

Ты прыйдзі да мяне, вясна, прыйдзі,
Салаўінымі песнямі разбудзі,
І цяплом сваім сонечным атулі,
Дай мне шчасця ў жыцці.

Ты на волю вясна мяне адпусці,
І дарогу да хаты мне пакажы,
Дай мне сілы вясна да яе дайсці,
Дай прытулак душы.

Ты прыйдзі да мяне, вясна, прыйдзі,
Пахам бэзу акно маё расчыні,
Срэбным светам ад зор мой пакой налі,
Веру ў казку вярні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты прыйдзі да мяне, вясна, прыйдзі - Уладзімер Ляшчук