Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зыходзiць сонца па-над Бугам

Зыходзiць сонца па-над Бугам,
У колер руж фарбуе хмары,
I араты iдзе за плугам,
Увесь ў сваёй спрадвечнай мары

Калi ж прыйдзе гадзiна тая
Што стане беларус заможным?
Ён свайго конiка пытае,
Бо у яго пытацца можна

Народ руплiвы, прагны, дбайны
Працуе з досвiтка да цемна
Хто мне адкрые тую тайну
Чаму жывем мы вельмi дрэнна?

Хто дасць адказ мне на пытанне,
Дзе тыя светлыя галовы?
Бо конь маўчыць. Яго маўчанне
Мажлiва, варта многiх словаў

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зыходзiць сонца па-над Бугам - Уладзімер Гардзейка