Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хлебнікаў

У наперніку рукапісаў стос
Памажы яму, Iсус Хрыстос
Цягніком на поўдзень едзе ён
Стoлькі дзён мінула, столькі дзён

На падушцы гэтай галава
З яе ў вушы лезе рыфм трава
А напернік ажно чорным стаў
Бо цягнік дымець не перастаў

Ён гудзіць і едзе той цягнік
Каб не згінуў Хлебнікаў, не знік
Каб прыехаў ў горад Ераван
Каб павёў верблюдаў караван

Каб каўтнуў чырвонага віна
Дзе Каўказкіх гор стаіць сцяна
Каб напіцца з Волгі яму зноў
Яшчэ больш убачыць дзіўных сноў

На адной назе у кавылях
Пастаяць ў Калмыкіі палях

Усё едзе, едзе той цягнік
Ў яго вокнах цені і агні
З аднаго найбольшы льецца свет
Там з вялікай літары паэт

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хлебнікаў - Уладзімер Гардзейка