Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Раскажы ты мне што-небудзь

Раскажы ты мне што-небудзь
Раскажы мне што-нiбудзь
Твае вочы ў колер неба
Мне спакою не даюць

Раскажы мне пра былое
Нагадай, як ўсё было
Як i добрае i злое
У нябыцце адыйшло

Але нешта засталося
Колер неба у вачах
I пшанiчнае валоссе
Што мне снiцца па начах


Верш Раскажы ты мне што-небудзь - Уладзімер Гардзейка