Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каравы iдуць дахаты

Каравы iдуць дахаты
Каравы iдуць ў хлявы
Статак бочачак рагатых
Налупiўшыхся травы

Iх бакi, нiбыта дзежкi
Ў шырыню амаль што мэтр
Падымаюць пыл са сцежкi
Свой выказваюць iмпэт

Каравы, мае сяброўкi
Я калiсь сам пасвiў вас
Значыць, маю падрыхтоўку
Малако пiць, нiбы квас

Гаспадынi вас сустрэнуць
У варот, як сваякоў
I струмочкамi запенiць
Малако падойнiк зноў

Я люблю, калi кароўка
Улаштаваўшысь на начлег
Да сцяны прыставiць рогi
I ўздыхне, як чалавек

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Каравы iдуць дахаты - Уладзімер Гардзейка