Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Давай пратопiм хату

Давай пратопiм хату
I напячэм блiнкоў
Давай ўзгадаем тату
Паклiчам сваякоў

Давай на лаву сядзем
Якую дзед зрабiў
Давай альбом паглядзiм
Што ён глядзець любiў

Давай вады з калодца
Я зачарпну яшчэ
Яна ракой салодкай
У рот сама цячэ

Давай бярозу нашу
Абдымем удваiх
Давай усiм раскажам
Мы пра дзядоў сваiх

I на стале у хаце
Пакiнем каравай
Давай так зробiм, мацi
Давай, давай, давай


Верш Давай пратопiм хату - Уладзімер Гардзейка