Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Былi часы, жылося нам нядрэнна

Былi часы. Жылося нам нядрэнна
Хадзiлi мы у кааператыў
З густымi бровамi iзноў таварыш Брэжнеў
Прамову нам з трыбуны гаварыў

Яго iзноў на з’ездзе абiралi
I то сказаць – нядрэнны кiраўнiк
Мы нездарма гадзiннiк правяралi
Калi ляцеў за вёскаю цягнiк

Было, браток, i нешта у кiшэнях
На кнiжкi клалi прэмii сваi
Курам кiдалi зернe поўнай жменей
I на душы спявалi салаў’i

Здавалась нам, што будзе гэта вечна
Надзейна так i добра ўсё было
Але раптоўна бiзуном у плечы
Усю краiну моцна апякло

I – пачалось. Пайшла перабудова
I зараз мы у хатах без дахоў
I дзе-нiдзе сама сабой размова
Кранецца гэтых брэжнеўскiх часоў

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Былi часы, жылося нам нядрэнна - Уладзімер Гардзейка