Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У тлуме дня жадаю адзіноты

У тлуме дня жадаю адзіноты,
У адзіноце трызню тлумам дня,
У цішыні я чую сэрца ноты,
У шуме глохне музыка мая.

Жыццё бяжыць галопам і алюрам,
І лёсам правіць доля непазбежнасці,
І стрэлы, што адпушчаны Амурам,
Не мне. Святкую дзень свой
незалежнасці.


Верш У тлуме дня жадаю адзіноты - Тамара Аўсяннікава