Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Косы вярба мые ў рэчцы над вадою

Косы вярба мые ў рэчцы над вадою,
Маё сэрца ные, мілы, за табою.

Я з табою, любы, гора не страшылася,
Без цябе слязамі горкімі умылася.

На вярбе салоўка весела спявае,
А зязюля шэрая жалабна кувае.

Ой, зязюля шэрая, перастань куваці,
Хопіць майму сэрцайку жалю надаваці.

Ты, салоўка-пташачка, хораша спяваеш,
Але ж майму сэрцайку жалю прыбаўляеш.

Не вярнуць кахання мне майго былога,
Бо зямля ўжо пухам для майго мілога.


Верш Косы вярба мые ў рэчцы над вадою - Тамара Аўсяннікава