Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Белы квадрат

Белы квадрат не быў бы квадратам,
каб не суседнічаў з чорным.
Свабода дзякуе кратам,
раўніна мясцовасьцям горным.
Каб не гора, хто б шчасьце пазнаў?
Атэіст падзякаваў Богу:
Каго б без Цябе адмаўляў?
У бездарожжы шукаем Дарогу.


Верш Белы квадрат - Таццяна Станюш