Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Санет

Імкнуць да неба пяць дубоў
На ўзгорку між дамоў высокіх.
Транслююць вышнюю любоў
І з недраў пьюць зямныя сокі.

Яны, як я, ўвесь час “анлайн”
З усім, што бачна і ня бачна.
Адчуўшыя гасподні план
Запомняць гэта ўсё навечна.

А вечна помніць – значыць жыць,
Бо памяць утрымае існасць.
Хоць шлях да Бога наш ляжыць,
Мы ж хочам, што не трэба, вызнаць.

І між Сусветаў, на мяжы
Душу і памяць зберажы.


Верш Санет - Таццяна Пратасевіч