Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пах мядовы

Пах мядовы, ліпы квецень,
Слоў салодкіх смак падманны.
Загайдаў галінкі вецер,
Разганяючы туманы.
Памяркоўна крэсліш думкі,
З нот складаеш звон душэўны.
Ненароджаныя гукі
Для струны – нібы мішэні.
Трапны дотык – загучала,
Заспявала асяроддзе.
Нот, здаецца, вельмі мала –
Гукаў тысячу народзяць.
Пах мядовы, ліпы квецень.
Не плывуць ужо туманы.
Назаўсёды ў гэтым леце
Пакідаем мы падманнасць.


Верш Пах мядовы - Таццяна Пратасевіч