Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мех, снег і смех

Дзед Мароз нёс свой мех.
Ды паставіў мех у снег.
Снег ішоў, ішоў, ішоў…
Дзед свой мех і не знайшоў.
Развязалі птушкі мех.
Там знайшлі гарэзны смех.

Калыханкі і лічылкі,
Забаўлянкі і дражнілкі,
Казкі, мноства небыліц –
Для братоў і для сястрыц.
Казкі, байкі ўсіх гатункаў
Будуць лепшым падарункам.

Разбярыся: дзе тут мех?
Дзе тут снег? І дзе тут смех?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мех, снег і смех - Таццяна Мушынская