Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як распазнаць свой дзень апошні

Як распазнаць свой дзень апошні,
Каб, не губляючы хвілін,
Усю душу, нібыта грошы,
Раздаць на добры успамін?

Каб напярэдадні расстання
Ў апошні раз яшчэ паспець
Гарачынёй свайго кахання
Кагосьці любага сагрэць.

Каб сэрцы родныя пяшчотай
На развітанне напаіць
І, адганяючы гароты,
Апошнім словам блаславіць…


Верш Як распазнаць свой дзень апошні - Таццяна Дзям'янава