Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У збан, які ўжо поўны, не нальеш

У збан, які ўжо поўны, не нальеш.
Пусты ж умесціць дождж дароў ад Бога.
Таму ў галодны дух сыходзіць верш,
А ў сыты – не запхнеш ужо нічога.

Так талент, не прысычаны нічым,
І прагне, і ўмяшчае, і стварае.
А сноб, які прабіўся ў багачы,
П’е славу, ды ўсё менш у духу мае.

11.05.2010


Верш У збан, які ўжо поўны, не нальеш - Таццяна Дзям'янава