Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Белая халодная снягурка

Белая халодная снягурка,
Мне самотна на зімовым свяце,
Прынясі мне скрыначку запалак,
Я збудую дом для чарцяняці.
Падары мне сонечны праменьчык,
Хай прагоніць з твару ўсе хмурынкі.
Я біноклю папрашу ў суседзяў-
у куце палічым павуцінкі!
Ты ж яшчэ кабета не старая,
Дзе ж пачвара тая з сінім носам,
што цябе не ўзяла на папутку
і завецца гучна-Дзед Марозам?
У цябе блакітныя павейкі,
у кішэнях – мандарынаў тузін…
Снег. Зіма. Узбоч дарогі яма.
Слёзы. Зоркі. Кроў. Счарнелы лубін.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,00 out of 5)

Верш Белая халодная снягурка - Таццяна Барысік