Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не надышоў, мо, гэты час

Не надышоў, мо, гэты час,
Каб нам усцешыцца каханнем.
Жыццё віруе паміж нас
Сваім бязглуздым спадзяваннем.
А я іду цераз раку,
Дзе кожны дзень марнеюць плыні.
І жар натхнення на вятру
Павольна стыне, стыне.


Верш Не надышоў, мо, гэты час - Таццяна Барысава