Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дагараюць свечы

Дагараюць свечы,
адыходзіць час.
Запануе Вечнасць
і не стане нас.
Застануцца толькі
гоні ды вятры,
могілкі-пагоркі
верныя сябры.
Успамінау клунак
тых, хто шчэ жыве.
Вось і увесь рыштунак,
што лёс прыпасе.


Верш Дагараюць свечы - Таццяна Барысава