Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бясконца-невыноснае

Бясконца – невыноснае чаканне.
Сплывае сум знясіленай ракой.
І толькі прага моцная змагання,
як і кахання, кліча за сабой.

Наперадзе ў нас вясновы ранак!
Наперадзе і воля і вятры!
І сэрца ў крыві ірваных ранаў.
І свята пераможанай нуды!


Верш Бясконца-невыноснае - Таццяна Барысава