Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пра спрадвечную бяду

Адамава племя, як трапіў сюды,
Шаную ўвесь час чын па чыну,
Я нават уславіў жанчыны сьляды,
Ды, Божа, ратуй нас ад страшнай бяды
Пра нешта спрачацца з жанчынай.

Спрачацца з жанчынай – нібы піць віно,
Уляжаш – ня выпусьціць зельле.
Тады назаўжды застаецца адно:
Глядзець без супынку старое кіно,
Хадзіць па жыцьці, як з пахмельля.

З ёй лясы тачыць можна месяц і год,
А зрух – толькі буркату шлунку…
I ў бедных мужчын ёсьць адзіны зыход –
На гэты, заўсёды адчынены рот
Навесіць замок пацалунку.


Верш Пра спрадвечную бяду - Сяргей Законнікаў