Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зiма мая прыгожая

Іскрацца дрэвы ў інеі, на сонцы зіхцяць,
Зіма нас па-святочнаму вітае.
З пагорка санкі хуткія імкліва праляцяць,
Аслепіць сонца ўсмешка залатая.

Мароз прыйшоў у студзені. Траскучы, шчыпле нос,
Гараць агнём пунсовым нашы шчокі.
Дакладна справу ведае малодшы Дзед Мароз,
Хоць ён пакуль што ростам не высокі.

Сняжынкі легкаважкiя ахуталi зямлю,
Накрылі ўсю прастору коўдрай белай.
Зіма мая прыгожая, я так цябе люблю!
Ты дзе была раней, куды глядзела?

18.01.2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зiма мая прыгожая - Сяргей Махнач