Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жаночае

У цемру ночы, быццам у пустэчу,
Глядзяць мае ўстрывожаныя вочы:
Чакаю я, чакаю я сустрэчы,
Сустрэчы з тым, хто мне прызнацца хоча.
Прызнацца, як стаміўся ў пустыні
Халодных душ шукаць білет ільготны,
Стаміўся прасаваць спіной прасціны
І маляваць “пастэльныя палотны”.

Як мне сябе паводзіць пры сустрэчы?
Прыняць і дараваць, забыўшы крыўды,
Накрыць на стол, абняць рукамі плечы,
Як быццам вечна ён са мною быў ды
Не кідаў подла ў роспачы смяротнай,
Не ўцякаў у ноч аднамаментна
І падмяніць білет яго ільготны
Аселага жыцця абанементам?

Гляджу я ў цемру ночы, у пустэчу-
Не, не дарэмна Бога я прасіла.
Чакаю я, чакаю я сустрэчы,
Сустрэчы з тым, каго прагнаць не ў сілах.
23.12.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жаночае - Сяргей Махнач