Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рыбалка

Сёння мы з малодшым братам
На праполцы буракоў,
Каб пайсці рыбаліць з татам,
Накапалі чарвякоў.
Тата наш рыбак заўзяты,
Вуды ўскінуў на плячо.
Мабыць, вернемся да хаты
З торбай плотак і ляшчоў.

16.07.2013


Верш Рыбалка - Сяргей Махнач