Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гердзе

Даруй, патрапіў я сюды
Ў хвіліну слабасці душэўнай,
Мне ўжо абрыдлі халады –
Няма далей дарогі пэўнай.
Я думаў, што перацярплю,
У рэшце рэшт ператрываю,
Адно прыйшла пара цяплу
Пусціць над шэрым лютым хвалю,
Ужо прыйшла пара кахаць,
Пара прызнанняў і надзеяў.
Я разбурыў пачуццяў гаць –
Свабодны шлях да сэрца, дзе я
Ў сваёй адданасці табе
Адзін, адзіны, хто падыдзе.
З палону да цябе так бег,
Што абагнаў вясну на тыдзень.
Нічога, я чакаць прывык,
Перацярплю, перачакаю…
Ды не павернецца язык,
Які ўвесь час пярэчыў Каю.
Даруй, што праявіў тады
Хвіліну, момант страсці грэшнай –
Мяне скавалі халады
Абдымкаў Каралевы Снежнай.

23.02.2016

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гердзе - Сяргей Махнач