Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Струменіць пара радасці былой

Струменіць пара радасці былой,
Салодкай кавай астывае лета,
Дым цыгарэты з іскрамі ў вакно,
Здзімае вецер зорнаю каметай.

І кроча ціша вуліцай пустэльнай,
Ў духмяных ружах сціпла вечар спіць,
І дожджык за акном шапоча: Лета…
А заўтра Восень тут зашалахціць.


Верш Струменіць пара радасці былой - Сяргей Кандзідыч