Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Салют, дуронік, што глядзіш так?

Салют, дуронік, што глядзіш так?
На схіле натапырыў вушы.
Стары твой сябра ў кепцы ўсмак,
травой шамоціць вельмі слушна.

На небе – Рерыха карціны,
І горы засцяць гарызонт.
Пастэллю – хмаркі-брыганціны,
Ды не патрэбен парасон.

Стары паўзе па схіле, фермер,
У манішцы белай – стары хрэн.
Павольна крочыць, побач цэрбер,
І ён на выгляд джэнтльмен.

Шпацыр ці пошукі каровы?
Ці ў бар паволі лічыць крок?
Пакінь здагадкі і размовы…
One man… and hіs (явойны) dog.


Верш Салют, дуронік, што глядзіш так? - Сяргей Кандзідыч