Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Па акіяне Мрой

Там вершаў свет, незразумелы часам,
Туманы слоў, шэпт рыфмаў невыразны,
І рыфы сэнсу апантаных параўнанняў,
І каравэлы строф, што зніклі ад каханьня.

І ў рэшце рэшт адзін усплыў радок:
“Па акіяне Мрой… на вёслах…цмок.”


Верш Па акіяне Мрой - Сяргей Кандзідыч