Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Слухаю твае вочы

Слухаю твае вочы.
Яны спяваюць.
Я разумею гэту песню.
Адчуваю яе мелодыю.
Я ўхапіў яе рытм.
Сэрца маё адбівае такт за тактам.
Не, ты не можаш сфальшывіць.
Не, ты не можаш памыліцца.
Радасць? Так і павінна быць.
Сумненні? Так і павінна быць.
Прадчуванне разлукі,
Горыч,
Боль…
Як жа без гэтага?
Так… I сустрэча.
Так… I каханне.
I ўсё іншае!
Дурненькая, інакш не было б песні.
А я ж слухаю твае вочы,
Яны спяваюць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Слухаю твае вочы - Сяргей Дзяргай