Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СПАЛЕНЫ МОСТ

Напэўна нiколi цяпер не сустрэну
Тое каханне, што гэтак чакаў.
У гэтым павiнны жыцця перамены
I плынь несуразных аднолькавых спраў.

У гэтым павiнны хлусня i надвор’е,
I нават чыгуначны доўгi вакзал.
Сцяжынка вузкая ў вёсцы Загор’е,
Дзе некалi шчасця сваё так шукаў.

Даносяць мне птушкi на мове навiны,
Але ўсё позна – нi слова аб тым,
Што юнацтву свайму я каханне павiнен
I як разлiчыцца цяпер праз гады.

Сяргей Брандт, 15.07.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш СПАЛЕНЫ МОСТ - Сяргей Брандт