Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПЕРШАМАЙ. Успаміны вельмі старога сведкі

Скача посуд, скача стол,
Дзед Антось у пляс пайшоў.
Хлопцы, сёння – першамай!
Да краёў жа налівай!

Бімбера свайго глынём,
Польскіх вязняў памянём!
іх да лесу гналі строем,
Як ваўкоў у чыстым полі.

Усе вайсковыя жаўнежы-
З Беластоку, з Панявежы.
Кто не змог – спіць у кювеце,
Дома жонка, хата, дзеці…

Потым усіх мы і хавалі,
Зямлёй роднай прысыпалі.
Беларусы і палякі,
Кроў адна, адны і жахі.

П’е Антось і не п’янее,
Вецер з лесу горкім вее.
Хлопцы! Сёння ж першамай!
Хто не помніць – успамінай!

05.05.2013


Верш ПЕРШАМАЙ. Успаміны вельмі старога сведкі - Сяргей Брандт