Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ***Час каменні пазбіраць

* * *

Час каменні пазбіраць,
Не раскідваючы болей,
І фундаменты пара
Пазакладваць нам з любоўю.

Брукаванкаю яны
Могуць класціся пад ногі.
Ў лазні ім няма цаны,
Што ратуе ад знямогі.

Час каменні пазбіраць –
Не хапаць з нябёсаў зоркі, –
Дзецям даць урок дабра,
Каб не зналі долі горкай.

Лепей поле засяваць, –
Каб радзіла нам на шчасце, –
Час каменні пазбіраць, –
Іх за пазуху не класці…


Верш ***Час каменні пазбіраць - Станіслаў Валодзька