Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На лапах трох скакаў сабака

На лапах трох скакаў сабака
З такой пакутай на вачах…
Слёз не было, а позірк плакаў.
Не білі больш, а ён крычаў.
Ён прыпыняўся, азіраўся,
Залашчваў і залізваў боль.
І лапа зноўку валаклася
І валакла боль за сабой.
Яна вісела, як пытальнік…
Двухногія не раз, не два
Услед глядзелі спачувальна,
А ім – трохлапы спачуваў…
Не скардзіўся ён Чалавеку,
Ды чулі ўсе ягоны ўздых:
Якім патрэбна быць калекам,
Каб пакалечыць так другіх.
І аб’ядноўвала ўсіх гора.
Хаця ўсе розныя… Хаця
У кожнага свая апора,
Калі пакуты боль працяў.

Верш з зборніка паэзіі “Прычасце” (2000)

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На лапах трох скакаў сабака - Раман Тармола-Мірскі