Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СМАРАГДАВЫЯ ЗОРКІ

Зяленыя травы жыцьця,
смарагдавыя зоркі
Ляжаць на шляхах –
прама пад нагамі…

Ідзем, топчам, ня заўважаем –
як пяшчотны, мяккі
гэтыя травы-смутак,
гэтыя зоркі-сум,
смарагды-журба,
як чысты, як дабры…

Мы лепш, чым хочам здавацца
Мы лепей, калі зьняць усе маскі.

У зялёных травах жыцьця
паспаць бы –
Убачыць залатыя сны,
убачыць саміх сябе –
прыгожымі.

На далонях Лета –
смарагдавыя зоркі –
нашы СЭРЦЫ.


Верш СМАРАГДАВЫЯ ЗОРКІ - Рада Радабольская