Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НАМ РЫМ НЕ ТРЭБА

НАМ РЫМ НЕ ТРЭБА

Нам Рым не трэба ні адзін, ні трэці,
Збудуйма свой з любоўю, непаўторны мір,
Каб роўнымі сярод зямной радні гулялі дзеці,
У садзе родным нашы яблыні цвілі.

Дружыць мы любім, толькі не пацерпім
Насільную, чужынскую любоў.
Раней змагаліся касой ды цэпам
Мы ж хочам мірам, мы не любім кроў.

Пакінце ў міры, дайце нам спакою,
Узяцца ў сілу, выправіцца ў рост,
Цяпер мы марым! Пад жыццё такое
Сплануем кветнік бел-чырвоных роз.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш НАМ РЫМ НЕ ТРЭБА - Пётра Мурзёнак