Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прывітальная песня

Мы сёння шчыра вас вітаем,
Прыстойна жыць усім жадаем,
Каб лепш былося і вялося,
Са смакам елася, пілося.

Каб мелі хлеб, таксама скварку,
Тузін грашэй, і гаспадарку
Заўсёды толькі ў спраўным стане,
Здароўя хай усім дастане.

Не майце ані кроплі злосці,
Хадзіце і завіце ў госці.
Жывіце ў радасці і згодзе.
Хай добра ніва ваша родзіць.

Вам зычым Боскай благадаці,
Багаты стол у кожнай хаце,
Дабра і праўды ў кожным слове,
Надзеі, веры і любові.

Мы сёння шчыра вас вітаем,
Жыць сто гадоў усім жадаем.
Сустрэцца рады мы з сябрамі,
Спявайце песні разам з намі.


Верш Прывітальная песня - Пётр Шакола