Верш Кніга быцця
Кніга быцця.
В. Р.
Хадою хуткай мы ідзём па старасці,
Кожны год бліжэй да завяршэння.
Засмуткуем з непрыемнай маласці,
І ўзвышаем оду дасягненню.
Ёсць нагод у кожнага нямала –
Безліч дзён удалеч праімчала!
Мы на месцы доўга не стаім,
Разам з часам прасуваемся сваім.
І гады вось неўпрыкмет зляцелі…
Маладосць з дзяцінствам хуценька мільгнулі,
Дык жа старасць мы ніяк не прамінулі –
Паявіцца праўнукі ўспелі.
Толькі думка, як раней, увысь сарвецца,
Сэрца рэагуе зноў на радасць,
Птушкаю ўзляцець душа імкнецца,
І ляцець, ляцець, ані не падаць!
Мы распраўляем крылы для палёта,
У міг пад’ёма і ў часы натхнення,
Мы зрэдку ў снах яшчэ – пілоты:
Сваім кіруем летуценнем.
Мы замяраем жыцці па кусочку,
Праходзім шлях-дарогу з А да Я,
Імгненні тыя ўкладзены ў радочкі –
Радкі ж складаюць жыццяпіс быцця.
У нашай кнізе тых радкоў нямала
Напісана шляхамі даўніны:
Парты, прычалы, цягнікі, вакзалы…
Маршруты ўсе адзначаны!
Далей жа кнігу хай напішуць дзеці,
Пра свой маршрут па вёсках, гарадах…
Няхай заўсёды ім надзея свеціць,
І абмінуць нястачы і бяда!
01.07.16 г.