Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Фатаграфія

Мне тваё фота – што лірычны верш,
Які чытаю з захапленнем.
На гэтым здымку бачыцца, найперш,
Завершанае ў моманце імгненне.
Здаецца, тут і кампазіцыі няма,
На ім анфас твой усяго, і толькі.
Але ж якая ты узнёслая сама!
І у вачах тваіх напісана, вунь, колькі…


Верш Фатаграфія - Пётр Шакола