Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чалавек разумны

Святою таямніцаю
жыццё ёсць у прыродзе.
І homo sapіens
з бязмежным захапленнем
глядзіць на рост травы
і звычкі звера ў асяроддзі,
ды сам сябе ён
адкрывае са здзіўленнем.

Заўжды жадае слухаць
і спевы птушак, і шэпат дрэў.
Ва ўсе часы быцця
усведамляць ён хоча
адзінства з імі
і сваяцкасць – дзе б ні сустрэў
прызначанасці лёсу,
у кожную хвіліну дня і ночы.

Сярод істот жывой прыроды адчуць
сваю нябачную прысутнасць.
Адвечны рух,
павеў агню бяссмерця ў іх пачуць –
той самы,
патаемны,
што жывіць
чалавечы
дух…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чалавек разумны - Пётр Шакола