Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ашмянскі народны тэатр

Тэтр для нас так многа значыць!
У ім і я сяброў знайшоў.
І сёння вось сюды прыйшоў,
Артыстаў вершам каб адзначыць.

Я шмат чаго магу сказаць
Пра наш тэатр, без цені флёру,
Бо гонар меў я добра знаць
Амаль што ўсіх яго акцёраў.

Чаму? – тут існуе адказ адзін:
Я нарадзіўся ў сорак шостым,
А ставіць п’есы ў сорак восьмым
Арсеній распачаў Фамін.

Той драмгурток з цячэннем часу
З кароткіх штонікаў падрос,
Тэатрам стаў. Артысты-асы
Нас зачароўвалі да слёз.

Архіпава, Рагожына, Казлова,
Міхеенка і Лукша, Ціханенка,
Падляцкі, Дабраўляніна, Папкова,
Яцкевіч, Станулевіч і Кузьменка.

Садоўскі, Гелер, Аўтухова,
Сайко і Догель, Іжык, Расіцан –
Таленавіта, паспяхова
Ўвадзілі гледача ў прыпадняты стан.

Тэатра росту паспрыялі,
Прыклалі розум свой і рукі,
Рэпертуар фарміравалі
Фамін і Сіднеў, і Дакука,

Міхеенка, Піхтулаў, Спірыдонаў,
Курневіч – тыя рэжысёры,
Што шчырай працаю натхнёнай
На п’едэстал ўзвялі тэатр скора.

Эстафету падхапіла
Спірыдонава Людміла,
Не сышла ўбок нідзе.
Укладае веды, сілы
Ва ўвасобленне ідэй,
Дваццаць год аж рэй вядзе.

І зараз, у часы другія,
Артысты нашы дарагія,
Ветэраны, маладыя,
Дабаўляюць у традыцыі
Свае творчыя амбіцыі.

Ермакова, Жылік, Горыд,
Лукашэвіч і Кузьменка, і Гардзей,
Астрамовіч і Янкоўскі,
Пад кіроўствам рэжысёра,
Трэба будзе – зрушаць горы!
Але новай пастаноўкай
Зноў парадуюць людзей.

Тэатру ўжо – шесцьдзесят пяць,
Народны ён – пятьдзесят пяць.
За гэты час рэпертуар
Сягнуў ажно за 100 спектакляў!
І твар свой мае юбіляр,
Шмат ёсць дыпломаў і адзнакаў.

Мы вам жадаем: і далей
Трымаць дастойна гэту марку,
Эксперыменціраваць смялей, –
За што і ўздымем сённ чарку!

2 красавіка 2013 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ашмянскі народны тэатр - Пётр Шакола