Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як пабачу тыя бровы

Як пабачу тыя бровы,
Проста подбегам бягу…
Сам сабе пішу вымову,
Не глядзець жа – не магу.

Як успомню – аж да рання
Не заснуць маім вачам,
Сам сабе даю спагнанне,
Толькі радачкі не дам.

Знаю я – дарэмна мару,
Бо прыйшла мая зіма.
Сам сабе кладу я кару,
А ратунку ўсё няма!


Верш Як пабачу тыя бровы - Пятрусь Броўка