Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дарога жыцця

Дарога жыцця жаданая
Далёка зямлёй прайшла,
Яна яшчэ ў розуме Маркса
Светлаю зданню была.

Яе, паміраўшы, бачылі
Ў праменнях зары-вясны
Адважныя камунары
Ля сумнай парыжскай сцяны.

Між бур і раскатаў грому
Пачаўся знаёмы след –
Ад Смольнага
Партыя наша
Яе павяла праз свет.

Сягоння пры ёй нямала
Цвітучых палёў, гарадоў –
Пад ленінскім мудрым сцягам
Мільёны ідуць сыноў.

А тыя, што ў бітвах палі,
Што мусілі шлях пракладаць,
Яны ў ясназорнае заўтра
Для ўсіх маякамі стаяць.

Дарогі кірунак адзіны –
Да камунізма ідзе:
Выходзяць на гэту дарогу
Штодзень усё больш людзей.

Яе не разбіць гарматам,
Ні атамных бомб агнём –
Праз сэрцы яна праходзіць
Найбольшаю сілай – жыццём!


Верш Дарога жыцця - Пятрусь Броўка