Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чакаю садоў красавання

Чакаю Вас, абы паверыць цуду,
Чакаю Вас, пакуль адчай не згас,
Чакае вязень так свайго прысуду,
Каб волю ўбачыць хоць апошні раз.

Чакаю Вас, абы сябе праверыць,
Ці доўга я без Вас магу пражыць.
Так веташок праз аблачынаў нераць
Трымценнем нерастрачаным дрыжыць.

Чакаю Вас, абы даверыць сподзеў
Пад восеньскія позіркі журбы.
Так на сустрэчу праз імглу стагоддзяў
Ляцелі нашай згоды галубы.

Чакаю Вас, каб зверыць нецярпенне
З тым часам, што заручыць назаўжды,
Настрой пануры так чакае змены,
Чакае лёд халодны ўздых вады.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чакаю садоў красавання - Пятрусь Броўка