Верш Твая ўсмешка загаіла душу
Я люблю! Як моцна я люблю!
Так люблю – нібыта закаханы!
Быццам у абдымках прыгарну
Да душы твае жывыя раны –
І яны спакоем зарастуць
І ніколі больш не стануць болем,
І атрутных цяжкіх думак ртуць
Выпарыцца гэтым супакоем.
Мару. А калісці сапраўды
Твая ўсмешка загаіла душу,
Твая літасць збавіла жуды
Лёс мой. Чым аддзячыць мушу?
Мае рукі – вострыя сярпы!
Мае словы – чорныя вароны!..
Я павінен збавіць назаўжды
Ад маёй распешчанай персоны
Лёс твой. Перапэцканы ў журбе,
Я люблю – і ні рукой, ні словам
Больш не дакрануся да цябе.
Прабудзіўся сотавы…
Твой нумар…
(1 votes, average: 5,00 out of 5)
Ещё вершы:
- Твая жанчына Кароткі ўзрост ды доўгі лёс У шматпакутных нашых душаў. Ты з неба зоркі мне прынёс На персоленую сушу. Трымаю ў […]...
- Берагу твой белы сон Берагу твой белы сон, і пяшчотна гладжу плечы, больш аддзячыць цябе нечым, я спустошаны даўно. Шчабятушка ты мая, ты стамлёная […]...
- Сцюдзёны дзень душу катуе Сцюдзёны дзень душу катуе І ветрам рве яе на часткі, Празрыстым лёдам сэрца стане Ў дні застылым, учорашнім… Бы ружа, […]...
- Аддзячыць поле табе Аддзячыць поле табе, аддзячыць, Ракою звонкай сваіх зярнят; Яму вось толькі б адчуць і ўбачыць, Што ты не знекуль, а […]...
- Каб твая ружа расцвiла Ў майго кіта амаль фантан А заўтра болей будзе Як з райскім садам выйдзе зман, То вылью ўсё на грудзі! […]...
- Холад Палае золкае паветра – Гараць асеннія кусты, Чырвона-цёмныя лісты, Сарваныя пякучым ветрам, Ляцяць: на чорныя карэнні, Праз ярка-жоўтую зару, У […]...
- Абарона – Твая Краіна Слугі народа сёння шыкуюць. Але нічога – гэта не бясконца, Нібы ворагамі сталіся людзі, Загляне сонца і ў наша аконца! […]...
- Я люблю цябе Я люблю цябе, Я люблю цябе, Я люблю цябе, цішыня. Толькі вочы скрозь, Толькі рукі скрозь, Толькі вусны твае, Што […]...
- БАЛАДА СНЯЖЫНКІ Святло сняжынкі з неба ўпала На поплаў – грэшную зямлю… Пакуль слязой сняжынка стала, Паспела вымавіць “Люблю”. “Люблю, люблю…” – […]...
- БАЛАДА СНЯЖЫНКi Святло сняжынкi з неба ўпала На поплаў – грэшную зямлю… Пакуль слязой сняжынка стала, Паспела вымавiць “Люблю”. “Люблю, люблю…” – […]...
- ТВАЯ ВЯЛІКАСЦЬ С. М. Баюся тэлефанаваць, Каб толькі не патурбаваць Тваю вялікасць. Якія словы мне сказаць, З чаго гаворку завязаць – Цябе […]...
- На полі вясною Люблю я прыволле Шырокіх палёў, Зялёнае мора Ржаных каласоў. I вузкія стужкі Сялянскіх палос – Люблю цябе, поле, Люблю я […]...
- Мая Беларусь Я заўсёды табой ганаруся, Беларусь – ты Радзіма мая, Як квітнееш ты – я дзіўлюся, І цябе ўслаўляю я. Я […]...
- Душу маю не перайначыць Душу маю не перайначыць, Не закаваць у путы! І калі лёс ёй усё ж прызначыць – Перанясе пакуты! Яна не […]...
- Затухаюць касьцельныя сьвечкі Затухаюць касьцельныя сьвечкі. Час ісьці – я хачу быць з Табою. Там, за крок, непагасныя спрэчкі – Я ж к […]...
- Маўчу Маўчу, бо гэта значна больш за словы. Маўчу, бо словы цяжка падабраць. Маўчу і ўсцяж сустрэч чакаю новых. Маўчу, але […]...
- Пераклад санета 150 У. Шэкспіра Скуль у цябе магутнасці выток – Каб нада мной ўладарыць слабіною І вымушаць, згубіўшы ўласны зрок, Прымаць за праўду спойванне […]...
- Мы згубілі свайго Песняра Памяці Уладзіміра Мулявіна Мы згубілі свайго Песняра Больш не возьме гітару ён ў рукі Толькі з кожнага сёння двара Яго […]...
- БАЛАДА ЯСЬКІ ШНІПА (1866-1914) Як павуціна, чорныя акопы У мёртвым снезе пасярод Еўропы. І прад табой і за табой вайна, Нібы з агню […]...
- Згарым ты і я Згарым ты і я, Не застанецца сажы… Ні справа твая, І не тое, што скажаш. Згарым ды і ўсё, Не […]...
- Пусці мяне ў сваю душу *** Любушцы Пусці мяне ў сваю душу І не давай памерці Маёй, – ў якой цябе нашу І пранясу да […]...
- Даруй мне Даруй мне гэтую памылку, Я не пазнала позірк твой. Ён нейкі новы, мной забыты, Ўжо больш не сушыць маю кроў. […]...
- Твая назаўседы Як артыстка я са сцэны Вершы ўсе адно чытаю. Для мяне асіны сцены, Неба-дах над родным краем. На валун стары […]...
- Чорнае з золатам Чорнае з золатам прыкіпела да лісця, Да крывога месяца, навечна прыкутага, Апошнія ночы небу даліся Сталёвымі слязьмі і зорнымі пакутамі. […]...
- Не кажы мне, я саромлюся Не кажы мне, я саромлюся Не кажы мне, я саромлюся… Я хачу цябе адчуваць. Коўдрай мягкаю я прыкроюся, Цеплынёй пачну […]...
- Люблю я Люблю гамонку косаў летам, Люблю зімой марозны маляванец, Вясною – розбрызг разнастайных кветак, А восенню найперш – абшар-барвянец… Люблю лагоду, […]...
- Восенькая электрычка Восенькая электрычка Сесці ў човен і плысці ў нікуды, ніхто, ніадкуль, аж завершыцца эра і памяць растане на дне. Час […]...
- Не магу, не хачу адмовіць Не магу, не хачу адмовіць, Калі просяць вочы твае, Калі рукі пяшчотна ловяць, Твае рукі ловяць мае. Сёньня твой, я […]...
- Чорны бусел Стань ля Прыпяці, Любуйся, Прыхаваўшыся ў лазе. Чорны бусел, Чорны бусел На адной стаіць назе. Я люблю буслоў і белых, […]...
- З днем Святога Валянціна Хачу, дзяўчаты вам сакрэт адкрыць Я напярэдадні святога Валянціна. Хачу сказаць я, што магу любіць, Хоць у жыцці і добрая […]...
- Ён не заве яе зусім у Парыж Ён не заве яе зусім у Парыж. Яна і не чакае запрашэння. Суцішак горкай слотай закрычыць… Ёй не абдымуць вострыя […]...
- Я не люблю Я не люблю, калі гавораць за вочы. Я не люблю, калі кідаюць малых. Я не люблю, калі кахаюць за грошы. […]...
- Цеплыня… Мяккіх рук цеплыня Цеплыня… Мяккіх рук цеплыня… Чую голас я ціхі, журботны. Пагляджу на яе, і вясна Прасынаецца ў сэрцы гаротным. І нікога […]...
- Я люблю Люблю я водар злотай нівы, Пахі лесу, цёмных вод. Як народ працалюбівы На святы водзіць карагод. Люблю я снег, люблю […]...
- Ну дзе Ты, Бог …А можа й праўда… Мо Цябе й няма?.. …Ну дзе Ты, Бог? У чым твая прысутнасць? Халодзіць кроў няўцямная вайна… […]...
- Любіць цябе буду Маці мая, Зямля, хачу табе сказаць, не буду пісаць лісты, а казаць… Казаць тое, што жадаў даўно, аб чым Бога […]...
- Верш на “Н" Не збярог ад бяды і болю, На душы адзін неспакой. Ну і даў жа Божачка долю, Не жадаю нікому такой. […]...
- Хатыніцкі вальс Хатыніцкі вальс Хатынічы-бацькоўскі мой куток, Люблю цябе і зблізку, і здалёк. Твой вобраз у сваім сэрцы берагу І без цябе […]...
- Жыццё люблю ва ўсіх праявах Жыццё люблю ва ўсіх праявах. Але найболей, з года ў год, Цікавы мне прыроды з’явы: Люблю закат я і усход, […]...
- Хцівы кактус… Вострыя іголкі Хцівы кактус… Вострыя іголкі… Кроў на пальцы, слёзы на шчацэ… Для цябе я знікну гэтым золкам, цукрам растваруся ў малацэ. […]...